НАН Беларусі на «Белагра-2026»: інавацыі для аграпрамысловага комплексу
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі прымае ўдзел у Міжнароднай спецыялізаванай выставе «БЕЛАГРА-2026», прадстаўляючы шырокі спектр навукова-тэхнічных распрацовак для аграпрамысловага комплексу.
У рамках экспазіцыі будзе прадэманстравана 477 інавацыйных рашэнняў, якія ахопліваюць наступныя прыярытэтныя напрамкі:
Селекцыя, насенняводства і сучаснае раслінаводства.
Аграхімія, глебазнаўства, меліярацыя і эфектыўная абарона раслін.
Перадавыя тэхналогіі ў жывёлагадоўлі, ветэрынарыі, дыягностыцы і забеспячэнні біялагічнай бяспекі.
Інавацыйныя харчовыя тэхналогіі і глыбокая перапрацоўка сельскагаспадарчай сыравіны.
Развіццё біятэхналогій і рацыянальнае выкарыстанне біярэсурсаў.
Лічбавыя тэхналогіі, сістэмы маніторынгу і метады дакладнага земляробства..
Сучасныя машыны, абсталяванне, рабатызаваныя і беспілотныя комплексы для патрэб АПК.
Калектыўная экспазіцыя НАН Беларусі аб'ядноўвае 50 арганізацый, якія прадстаўляюць усе сем навуковых аддзяленняў Акадэміі: біялагічных навук; аграрных навук; фізікі, матэматыкі і інфарматыкі; хіміі і навук аб Зямлі; фізіка-тэхнічных навук; медыцынскіх навук; а таксама гуманітарных навук і мастацтваў.
Падчас выставы прадстаўнікі НАН Беларусі правядуць шэраг прэзентацый навукова-тэхнічнай прадукцыі, арганізуюць кансультацыі і дзелавыя сустрэчы з патэнцыяльнымі партнёрамі, уключаючы прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу, фермерскія гаспадаркі, прамысловыя арганізацыі, профільных спецыялістаў і прадстаўнікоў зацікаўленых дзяржаўных ведамстваў.