Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.06.2026

Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі і Акадэмія навук правінцыі Гуандун падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі і Акадэмія навук правінцыі Гуандун (КНР) падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Подпісы пад дакументам паставілі дырэктар iнстытута Аляксандр Шэпшэлеў і намеснік прэзідэнта Акадэміі навук Чжу Хунхуэй.

Дакумент закладвае аснову для рэалізацыі сумесных праектаў, вызначаючы ўмовы іх выканання і далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж беларускімі і кітайскімі навукоўцамі.

Падчас сустрэчы з кітайскай дэлегацыяй Аляксандр Шэпшэлеў прадставіў агляд вядучых навуковых напрамкаў і інавацыйных распрацовак інстытута, а таксама вылучыў перспектыўныя вобласці для сумеснай работы з кітайскімі калегамі.

Асаблівую цікавасць у абодвух бакоў выклікалі сумесныя даследаванні ў такіх ключавых галінах, як прамысловая мікрабіялогія, біятэхналогіі, звязаныя з мікраарганізмамі, а таксама распрацоўка і ўкараненне новых штамаў.