Віталь Залескі сустрэўся з дэлегацыяй Акадэміі навук правінцыі Гуандун (КНР)
У Акадэміі навук першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Віталь Залескі правёў рабочую сустрэчу з дэлегацыяй Акадэміі навук правінцыі Гуандун (КНР) на чале з намеснікам прэзідэнта Чжу Хунхуэй..
Ключавой тэмай гутаркі стала абмеркаванне перспектыўных напрамкаў і механізмаў навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў галіне біятэхналогій, штучнага інтэлекту, мікраэлектронікі і матэрыялазнаўства.
Падчас сустрэчы бакі пацвердзілі ўзаемную цікавасць да паглыблення партнёрства ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах. Віталь Залескі адзначыў значны патэнцыял сумеснай работы і важнасць максімальнага выкарыстання існуючых інструментаў для падтрымкі сумесных даследчых праектаў. Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы абмеркавалі ход выканання бягучых двухбаковых праектаў і ўзгаднілі парадак падрыхтоўкі новых заявак для ўдзелу ў беларуска-кітайскім конкурсе па розных напрамках.
Дэлегацыя Акадэміі навук правінцыі Гуандун знаходзіцца з візітам у Мінску з 1 па 4 чэрвеня бягучага года. Праграма іх знаходжання прадугледжвае правядзенне перамоў і наведванне акадэмічных арганізацый, у тым ліку Інстытута фізікі ім. Б. I. Сцяпанава, Інстытута мікрабіялогіі, Фізіка-тэхнічнага інстытута і інш.