Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

12.06.2026

Уладзімір Каранік наведаў Цэнтральную навуковую бібліятэку імя Якуба Коласа

Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Каранік наведаў сёння Цэнтральную навуковую бібліятэку імя Якуба Коласа Акадэміі навук.

У рамках візіту для яго была арганізавана азнаямленчая экскурсія, якая ўключала наведванне чытальных залаў, музейнай экспазіцыі і кнігасховішча ўстановы.

Асаблівую атмасферу стварыла ўрачыстае ўручэнне чытацкага білета Уладзіміру Караніку.

Дырэктар бібліятэкі Станіслаў Юрэцкі расказаў пра гісторыю стварэння бібліятэкі, а таксама падзяліўся звесткамі пра выдатных асоб, звязаных з яе развіццём.

Асобная ўвага была ўдзелена асаблівасцям работы бібліятэкі і яе багатаму фонду, у якім прадстаўлены выданні навуковага і навукова-папулярнага характару па самых розных галінах ведаў.

Значную цікавасць выклікалі экспанаты фонду рэдкіх кніг і рукапісаў, дзе захоўваюцца ўнікальныя арыгінальныя дакументы, якія валодаюць выключнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Уладзімір Каранік падкрэсліў важнасць захавання і сістэматызацыі такіх навуковых калекцый, адзначыўшы ролю бібліятэкі як ключавога цэнтра, які забяспечвае даследчыкаў і навукоўцаў неабходнай інфармацыяй і ведамі.

У ходзе візіту абмяркоўваліся пытанні лічбавізацыі архіўных матэрыялаў і ўкаранення сучасных тэхналогій, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці работы ўстановы і ўмацаванне інтэлектуальнага патэнцыялу краіны.
Тэгi
#візіты