Аляксей Труханаў прыняў удзел у Біятэхналагічным форуме Саюзнай дзяржавы
Намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксей Труханаў прыняў удзел у Біятэхналагічным форуме Саюзнай дзяржавы. У яго рабоце ўдзельнічалі прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, бізнесу і банкаўскага сектара, а таксама навукі.
Выступаючы на форуме, ён падкрэсліў важнасць інтэграцыі намаганняў Беларусі і Расіі для дасягнення прарыўных вынікаў у сферы біятэхналогій. «Біятэхналогіі – гэта адзін з самых дынамічных і перспектыўных сектараў сучаснай эканомікі, – заявіў Аляксей Труханаў. – Гэта не проста навуковы напрамак, але і магутны інструмент вырашэння глабальных выклікаў, які забяспечвае канкурэнтаздольнасць розных галін народнай гаспадаркі».
Варта адзначыць, што біятэхналогіі аказваюць вялікі ўплыў на ключавыя сферы нашага жыцця, уключаючы харчовую бяспеку, ахову здароўя, экалогію і многае іншае.
«Усе гэтыя напрамкі з'яўляюцца вельмі актуальнымі як для Саюзнай дзяржавы, так і ўсяго свету», – падкрэсліў Аляксей Труханаў. Ён таксама адзначыў, што ЗАТ «БНБК» – яскравы прыклад аб'яднання буйнатанажных вытворчых магутнасцяў з навуковым патэнцыялам для вырашэння найскладанейшых задач у сферах геннай інжынерыі, ферментацыі, экстракцыі мэтавых метабалітаў і паглыбленай перапрацоўкі пабочных прадуктаў.
Біятэхналагічны форум Саюзнай дзяржавы стаў важнай пляцоўкай для абмену вопытам і вызначэння прыярытэтных напрамкаў далейшага супрацоўніцтва, накіраванага на ўмацаванне навукова-тэхнічнага і эканамічнага патэнцыялу Беларусі і Расіі.