Аб'яўлены прыём у дактарантуру і аспірантуру арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2026 годзе
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'яўляе аб прыёме ў дактарантуру і аспірантуру ў 2026 годзе па шырокім спектры навуковых спецыяльнасцяў. У адпаведнасці з распараджэннем Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі ад 8 чэрвеня 2026 г. №10 «Аб тэрмінах прыёму асоб для атрымання навукова-арыентаванай адукацыі ў 2026 годзе» прыём дакументаў паступаючых у дактарантуру і аспірантуру – з 1 жніўня па 30 верасня 2026 г. Уступныя экзамены па спецыяльных дысцыплінах – з 7 па 12 кастрычніка 2026 г. Iншыя падрабязнасці і кантактная інфармацыя тут.