У Акадэміі навук адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дзяржаўных дыпломаў выпускнікам магістратуры ўніверсітэта НАН Беларусі
У цырымоніі прыняў удзел першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Віталь Залескі.
Звяртаючыся да маладых спецыялістаў, ён падкрэсліў, што жыццё можна параўнаць з лесвіцай, па якой мы пастаянна паднімаемся, пераадольваючы новыя этапы. Зараз выпускнікі апынуліся на чарговай «пляцоўцы» свайго шляху і перад імі адкрываюцца новыя магчымасці і перспектывы.
Віталь Залескі выказаў упэўненасць, што зроблены імі крок – атрыманне магістарскай ступені – сведчыць аб іх здольнасцях і цікавасці да навукі, і пажадаў ім праявіць сябе ў далейшым у поўнай меры.
Сярод 97 выпускнікоў – 25 студэнтаў з Кітая, што з'яўляецца паказчыкам запатрабаванасці беларускай адукацыі і ўзаемнай зацікаўленасці.
Завяршаючы прамову, Віталь Залескі павіншаваў выпускнікоў, пажадаў ім не губляць дасягнуты тэмп і імкнуцца да новых вяршыняў.
Ён таксама запрасіў маладых навукоўцаў працягнуць навучанне ў аспірантуры і далучыцца да работы ў інстытутах Акадэміі навук, падкрэсліўшы, што наперадзе іх чакае шмат цікавых і важных задач.