Уладзімір Каранік сустрэўся з кіраўніком Нацыянальнага агенцтва даследаванняў і інавацый Інданезіі
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Каранік правёў рабочую сустрэчу з кіраўніком Нацыянальнага агенцтва даследаванняў і інавацый Інданезіі Арыфам Сатрыя. Асноўнай тэмай перамоў стала пашырэнне навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.
Бакі вызначылі шэраг прыярытэтных напрамкаў для сумеснай работы. Сярод іх: перадавыя аптычныя і лазерныя тэхналогіі; развіццё інфармацыйна-камунікацыйных сістэм; стварэнне новых матэрыялаў, уключаючы нанатэхналогіі; асваенне касмічнай прасторы.
Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням лічбавай трансфармацыі эканомікі, развіццю штучнага інтэлекту і робататэхнікі, біятэхналогіям.
Для практычнай рэалізацыі намечаных планаў бакі дамовіліся разгледзець магчымасць правядзення сумесных конкурсаў даследчых праектаў і падрыхтаваць «дарожную карту» навуковых мерапрыемстваў.
Візіт Уладзіміра Караніка ў Інданезію праходзіць з 29 чэрвеня па 3 ліпеня ў складзе беларускай дэлегацыі. У рамках насычанай праграмы прадугледжаны ўдзел у Беларуска-Iнданезійскім бізнес-форуме, а таксама серыя сустрэч і перамоў, накіраваных на ўмацаванне і развіццё навукова-тэхнічных сувязей паміж дзвюма краінамі.