Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.07.2026

У Нацыянальным парку «Белавежская пушча» адбылося ўрачыстае адкрыццё Міжнароднага навукова-даследчага цэнтра вывучэння дзікай прыроды

Новы цэнтр закліканы стаць важным даследчым хабам для навукоўцаў, якія займаюцца пытаннямі захавання біяразнастайнасці.

У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Каранік, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юрый Назараў, губернатар Брэсцкай вобласці Пётр Пархомчык, а таксама прадстаўнікі навуковай супольнасці і ганаровыя госці.

Выступаючы на адкрыцці, Уладзімір Каранік падкрэсліў стратэгічную важнасць аб'екта і выказаў упэўненасць, што цэнтр стане міжнароднай пляцоўкай для абмену вопытам і кансалідацыі намаганняў вучоных з розных краін.

«Я спадзяюся, што сумеснымі намаганнямі мы зробім гэта месца кропкай прыцягнення для даследчыкаў. Важна, каб тут працавала як мага больш маладых навукоўцаў. Упэўнены, што менавіта ў гэтых сценах многія здзейсняць свае першыя крокі ў навуцы і зробяць адкрыцці, якімі будзе ганарыцца наша краіна», – сказаў кіраўнік НАН.

Цэнтр спраектаваны як сучасны шматфункцыянальны комплекс, разлічаны на 36 працоўных месцаў. Інфраструктура аб'екта ўключае:
  • Спецыялізаваныя лабараторыі: экалагічнага маніторынгу, заалогіі і батанікі;
  • Аналітычны блок: высокатэхналагічнае абсталяванне, уключаючы сучасныя мікраскопы і лабараторыю для аналізу глеб;
  • Фондасховішча: спецыялізаваныя памяшканні для сістэматызацыі і захоўвання ўзораў флоры і фаўны.

«Аснашчэнне цэнтра дазваляе праводзіць комплексныя навуковыя даследаванні на самым высокім узроўні, што адкрывае новыя перспектывы для вывучэння ўнікальнай экасістэмы Белавежскай пушчы», – заявіў Уладзімір Каранік.