Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

06.08.2026

Уладзімір Каранік павіншаваў акадэміка Пятра Віцязя з 90-гадовым юбілеем

Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Каранік ва ўрачыстай абстаноўцы павіншаваў з 90-гадовым юбілеем выдатнага вучонага, акадэміка Пятра Віцязя.

У ходзе пашыранага пасяджэння Вучонага савета Інстытута парашковай металургіі імя акадэміка А.У. Романа Уладзімір Каранік зачытаў віншавальны адрас ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

У віншаванні была адзначана шматгадовая плённая праца Пятра Аляксандравіча, яго важкі ўклад у стварэнне перадавых навуковых напрамкаў, развіццё касмічнай галіны і павышэнне абараназдольнасці дзяржавы.

Ад сябе асабіста Уладзімір Каранік выказаў глыбокую павагу юбіляру, падкрэсліўшы яго ролю ў станаўленні сучаснай айчыннай акадэмічнай школы. Кіраўнік Акадэміі навук пажадаў Пятру Аляксандравічу моцнага здароўя, бадзёрасці духу і новых дасягненняў на карысць беларускай навукі.