Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

01.09.2026

У НАН Беларусі стартуе прыём заявак для ўдзелу ў канферэнцыі «Першы крок у навуку»

Асноўная мэта мерапрыемства, якое адбудзецца ў студзені 2027 года напярэдадні Дня беларускай навукі, – выяўленне таленавітых навучэнцаў, якія праяўляюць цікавасць да навукова-даследчай работы, папулярызацыя дасягненняў айчыннай навукі, павышэнне іміджу і статусу інтэлектуальнай дзейнасці.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца навучэнцы навучальных устаноў, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй (10-11 класы), прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Матэрыялы для ўдзелу ў канферэнцыі адпраўляюцца ў НАН Беларусі з пазнакай «Канферэнцыя навучэнцаў «Першы крок у навуку» ў адным экзэмпляры да 1 лістапада 2026 года, па адрасе 220072, г. Мінск, праспект Незалежнасці, 66.

Падрабязная інфармацыя прадстаўлена ў палажэнні тут.

Тэгi
#анонсы