Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Васіль Гурскі наведаў Горкі, дзе прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Звяртаючыся да студэнтаў і выкладчыкаў, ён адзначыў, што аграрная галіна – гэта высокатэхналагічная сфера, якая дынамічна развіваецца i патрабуе пільнай увагі.
«Для развіцця аграрнага сектара краіны і забеспячэння харчовай бяспекі неабходна праводзіць навуковыя даследаванні і ўкараняць самыя сучасныя тэхналогіі і інавацыйныя практыкі ў сельскую гаспадарку», – падкрэсліў Васіль Гурскі.
Галоўны вучоны сакратар пажадаў студэнтам поспехаў у вучобе і навуковай дзейнасці, заклікаў іх больш актыўна ўдзельнічаць у навуковых канферэнцыях і мерапрыемствах і не баяцца прапаноўваць смелыя ідэі.