Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.09.2026

Падарункі дзецям ад пярвічнай арганізацыі БСЖ Нацыянальнай акадэміі навук

Члены пярвічнай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі павіншавалі працоўныя калектывы і выхаванцаў дзіцячых садкоў № 62, 434, 539 Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з Днём ведаў! Старшыня гэтай арганізацыі Ю. В. Качурка звярнулася да будучых вучоных з найлепшымі пажаданнямі творчых поспехаў і дасягненняў, атрымання новых цікавых ведаў і ўменняў. Дзецям перадалі падарункі з садавінай. Актыўны ўдзел у падрыхтоўцы віншавання прыняў Інстытут пладаводства НАН Беларусі.
Тэгi
#падзеі