На палях Міжнароднай прамысловай выставы «ІННАПРОМ» Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і расійская кампанія «АСКОН» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
Подпісы пад дакументам паставілі першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Віталь Залескі і дырэктар па стратэгічным развіцці прадпрыемства Яўген Бахін.
Дакументам прадугледжваецца арганізацыя ўзаемадзеяння ў галіне лічбавізацыі і развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.