Тэматыка канферэнцыі аб’ядноўвае навукова-тэарэтычны і практычны кампанент. На канферэнцыі будзе абмяркоўвацца шэраг вострых пытанняў, якія стаяць перад беларускім грамадствам сёння:
Плануецца ўдзел шэрагу экспертаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Літвы, Польшчы і іншых дзяржаў, работнікаў органаў дзяржаўнага кіравання, дыпламатаў, прадстаўнікоў дзелавых колаў, спецыялістаў буйных беларускіх інавацыйных прадпрыемстваў і сістэмы адукацыі, вядучых вучоных-філосафаў, метадолагаў, сацыёлагаў, эканамістаў і даследчай моладзі.
Адкрыццё канферэнцыі: 12 лістапада (чацвер) 2015 года, у 10:00 па адрасе вул. Сурганава, 1, корп. 2 (будынак Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі), аўдыторыя 1110.
Больш падрабязна пра мерапрыемства ў прэс-рэлізе.