Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.11.2015

ХIV Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі” (РІНТІ-2015) адбудзецца 19 лістапада 2015 года ў Аб'яднаным інстытуце праблем інфарматыкі НАН Беларусі

Штогадовая канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі” праводзіцца НАН Беларусі з удзелам ДКНТ і іншых ведамстваў і арганізацый і прысвячаецца аналізу стану і праблем развіцця інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфарматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь, распрацоўцы новых падыходаў да навукова-метадычнага забеспячэння развіцця інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і інфармацыйнай інфраструктуры Беларусі, рэалізацыі Стратэгіі развіцця інфармацыйнага грамадства ў Рэспубліцы Беларусь.

На канферэнцыю прадстаўлены 9 пленарных і 78 секцыйных дакладаў (сярод дакладчыкаў 12 дактароў і 31 кандыдат навук), у якіх разгледжаны пытанні развіцця дзяржаўнай сістэмы НТІ ў Рэспубліцы Беларусь у 2011-2015 гг. і на перспектыву да 2020 г., стратэгічныя кірункі развіцця інфарматызацыі ў краіне ў сярэднетэрміновай перспектыве, вынікі выканання дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі”, а таксама пытанні развіцця электроннай дзяржавы і электроннага ўрада. З праграмай і іншымі матэрыяламі канферэнцыі можна азнаёміцца на сайце http://opac.bas-net.by/opacpage/rinti

Будуць праведзены прэзентацыі Міжведамаснага даследчага цэнтра штучнага інтэлекту і Навукова-тэхнічнага цэнтра тэхналогій электроннай дзяржавы, якiя ствараюцца ў АІПІ НАН Беларусі ў адпаведнасці з пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 31 жніўня 2015 г № 363, і арганізавана дэманстрацыя навуковых вынікаў і распрацовак па тэматыцы ствараемых цэнтраў (19 лістапада 2015 г з 9:00 да 13:00, Мінск, вул. Сурганава 6).