Праверыць тэксты на плагіят можна з 11 па 24 студзеня ў Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэцы імя І.С. Лупіновіча
У Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэцы з 11 па 24 студзеня 2016 года адкрыты доступ да сістэмы “Антыплагіят”, прызначанай для праверкі навучальных, навуковых і аўтарскіх работ на карэктнасць цытавання, наяўнасць нядобрасумленных запазычанняў з розных крыніц, вызначэння ступені арыгінальнасці работ.
Сістэма “Антыплагіят” рэалізуе пошук тэкставых запазычанняў у адкрытых крыніцах сеткі інтэрнэт; поўных тэкстах дысертацый і аўтарэфератаў Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, артыкулах навуковай электроннай бібліятэкі Elibrary.ru, тэкстах юрыдычных і нарматыўных дакументаў Lexpro.
Сістэма “Антыплагіят” прапануе поўную справаздачу аб праверцы на запазычанні, якая змяшчае ранжыраваны спіс выяўленых крыніц запазычанняў і поўны тэкст правяраемага дакумента, у якім асаблівым чынам вылучаны запазычаныя фрагменты тэксту.
Кантактная асоба: Муравіцкая Рыма Арамаўна, тэл. 212-15-70.