У выдавецтве «Беларуская навука» выйшла “Чорная кніга інвазіўных відаў жывёл Беларусі”
У кнізе ўтрымліваецца інфармацыя пра найбольш небяспечныя інвазіўныя віды жывёл Рэспублікі Беларусь: 6 відаў водных беспазваночных, 21 від наземных беспазваночных, 1 від рэптылій, 3 віды рыб і 2 віды млекакормячых. Дадзена іх апісанне, распаўсюджванне ў межах краіны і агульныя звесткі аб іх экалогіі. Прыведзены даныя аб экалагічнай і эканамічнай шкодзе, а таксама мерах барацьбы з гэтымі відамі.
Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў, студэнтаў, школьнікаў, а таксама супрацоўнікаў прыродаахоўных устаноў.
Больш падрабязна аб выданні расказвае член-карэспандэнт НАН Беларусі У.П. Сяменчанка, пад агульнай рэдакцыяй якога выйшла гэтая кніга.