У рамках мерапрыемства адбыліся сустрэчы дэлегацыі НАН Беларусі з кіраўніцтвам ALLEA - Прэзідэнтам Гюнтэрам Штокам, віцэ-прэзідэнтам Эдам Ноартам і выканаўчым дырэктарам Матыясам Ёхансанам, на якіх былі дэталёва абмеркаваны ход арганізацыі пасяджэння Савета ALLEA ў Мінску 20-21 чэрвеня 2016 г. i праграма пасяджэння. Пасяджэнне кіруючага органа ALLEA ў Рэспубліцы Беларусь будзе праводзіцца ўпершыню.
У рамках пасяджэння ALLEA дэлегацыяй НАН Беларусі і прадстаўнікамі кіраўніцтва шэрагу акадэмій навук абмеркаваны арганізацыйныя пытанні рэалізацыі сумесных праектаў, якія выконваюцца, і тых, якія знаходзяцца на стадыі разгляду.
У ходзе асобнай праграмы знаходжання дэлегацыі НАН Беларусі ў Аўстрыйскай акадэміі навук (ААН) адбыліся перагаворы з кіраўніком Аддзялення гуманітарных і сацыяльных навук ААН, членам Савета ALLEA Брыгіт Мáзоль, былі разгледжаны шэраг механізмаў развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзвюма акадэміямі і дзеянні на кароткатэрміновую перспектыву. Асаблівая ўвага была нададзена выкарыстанню магчымасцей праграм падтрымкі ўзаемных візітаў для стажыровак і сумеснай працы над праектамі ў рамках праграмы MOST і праграмы ААН “Сумесная перавага ў грамадазнаўчых і гуманітарных навуках” (JESH). У ходзе сустрэчы бакі таксама абмеркавалі перспектыўныя кірункі ўзаемадзеяння НАН Беларусі і ААН па лініі маладзёжных арганізацый акадэмій навук і магчымасці ўдзелу ААН у дзейнасці Нацыянальнага навукова-тэхналагічнага парку ў галіне фармацэўтыкі, нана- і біятэхналогій “БЕЛБІЯГРАД”.
Акрамя таго, дэлегацыя НАН Беларусі наведала дзве арганізацыі ААН – Аўстрыйскі цэнтр лічбавых гуманітарных навук і Інстытут ацэнкі тэхналогій, дзе азнаёмілася з іх напрамкамі дзейнасці і абмеркавала з кіраўніцтвам магчымыя галіны ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Па выніках візіту дэлегацыі НАН Беларусі ў Аўстрыйскую акадэмію навук падпісаны Пратакол.
Начальнік упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва
апарату НАН Беларусі У.В. Падкапаеў