Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.04.2016

Абноўлена Дошка гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

29 красавіка 2016 года адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленай Дошкі гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У адпаведнасці з Пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 04.04.2016 № 157 прызнаны пераможцамі і занесены на Дошку гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за дасягненне ў 2015 годзе найлепшых вынікаў у навуковай, навукова-тэхнічнай, інавацыйнай і вытворчай дзейнасці 9 арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі:
- Дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У.А.Белага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”;
- Дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”;
- Дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут радыебіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”;
- Дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”;
- Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве”;
- Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні”;
- Рэспубліканскае вытворчае даччынае ўнітарнае прадпрыемства “Эксперыментальны завод” РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі”;
- Рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “Акадэмфарм”;
- Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Выдавецкі дом “БЕЛАРУСКАЯ НАВУКА”.