Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.05.2016

17-19 мая 2016 года пройдзе аб’яднаны IX Міжнародны водна-хімічны форум

17-19 мая 2016 года Дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” сумесна з Нацыянальным даследчым універсітэтам “Маскоўскі Энергетычны Інстытут”, Расійскім хіміка-тэхналагічным універсітэтам імя Д. І. Мендзялеева праводзіць аб’яднаны IX Міжнародны водна -хімічныя форум. На форуме будуць прадстаўлены даклады вядучых вучоных і спецыялістаў Расіі, Беларусі, Украіны, Літвы, Чэхіі і Германіі ў галіне найноўшых напрамкаў водападрыхтоўкі, стане і перспектывах мембранных тэхналогій, рэалізацыі і вопыце эксплуатацыі інтэграваных тэхналогій у расійскай энергетыцы і іншыя.

Акрамя гэтага ў рамках форуму пройдзе Секцыя “Чыстыя вытворчасці: фармацэўтыка і мікраэлектроніка”, на якой будуць разгледжаны пытанні водападрыхтоўкі ў фармацэўтычнай прамысловасці і мікраэлектроніцы.

Урачыстае адкрыццё форуму адбудзецца 17 мая 2016 г. у 11.00 у актавай зале Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава, 6.