Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык сустрэўся з генеральным дырэктарам кампаніі Toshin Kogyo Ltd.
10 чэрвеня 2016 года першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык правёў перагаворы з генеральным дырэктарам японскай кампаніі Toshin Kogyo Ltd. С. Судзукі. На сустрэчы таксама прысутнічалі прадстаўнікі арганізацый Фізіка-тэхнічнага аддзялення НАН Беларусі. Бакі абмеркавалі магчымасці і механізмы супрацоўніцтва ў галіне матэрыялазнаўства, тэхгалогій паверхневага ўмацавання, апрацоўкі і рэзкі, а таксама правядзення выпрабаванняў фізічных характарыстык металаў.