Перад пачаткам пасяджэння Уладзімір Гусакоў адзначыў неабходнасць актыўнага ўзаемадзеяння Беларусі і еўрапейскіх краін у сферы касмічных даследаванняў, біятэхналогій і нанаіндустрыі. Для гэтага павінны быць наладжаны зносіны паміж вучонымі краін. “Сам факт таго, што пасяджэнне Савета ALLEA адбываецца ў Беларусі, пацвярджае не толькі цікавасць да беларускай навукі, але і яе прызнанне на міжнародным узроўні” – падкрэсліў ён.
Пасля пасяджэння госці азнаёміліся з пастаяннай выстаўкай НАН Беларусі “Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці”, а таксама экспазіцыяй Музея гісторыі НАН Беларусі. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі з’яўляецца членам ALLEA з 1994 года. Прадстаўнікі беларускай Акадэміі прымалі ўдзел у Надзвычайным стратэгічным сходзе ALLEA ў лістападзе 2009 года, на якім адбыўся разгляд і абмеркаванне ключавых блокаў Стратэгічнага плана ALLEA на 2010 – 2015 гады, а таксама ў штогадовых пасяджэннях Генеральнай асамблеі ALLEA.