Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.08.2016

Супрацоўнікі НАН Беларусі зарэгістраваны кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання

Кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання зарэгістраваны супрацоўнікі НАН Беларусі: Лакіза Вадзім Леанідавіч – намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт і Анісім Алена Мікалаеўна – навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”.

Перадвыбарчыя праграмы кандыдатаў у дэпутаты апублікаваныя: у газеце «Вячэрні Мінск» і на сайце minsknews.by, а таксама ў газетах «Прамень» (Стаўбцоўскі раён) і «Нясвіжскія навіны» (Нясвіжскі раён).


Лакіза Вадзім Леанідавіч – кандыдат па Каліноўскай выбарчай акрузе № 108 г. Мінска.



Анісім Алена Мікалаеўна – кандыдат па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе № 70.