Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.10.2016

Дэлегацыя Народнага ўрада прамысловага раёна Кэцяа наведала НАН Беларусі

26 кастрычніка 2016 года НАН Беларусі наведала дэлегацыя Народнага ўрада прамысловага раёна Кэцяа (КНР). Узначаліў кітайскую дэлегацыю намеснік Старшыні Народнага ўрада дадзенага раёна Чжоу Шусень. У ходзе сустрэчы са Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімірам Гусаковым госці абмяркоўвалі розныя варыянты магчымага супрацоўніцтва. Кітайскія калегі зацікавіліся напрацоўкамі беларускіх вучоных у галіне ўдасканалення тэкстыльных машын, паляпшэння ўласцівасцей тэкстыльнай прадукцыі і фарбаў, водаачысткі і рашэння іншых экалагічных праблем.

Акрамя таго госці азнаёміліся з пастаянна дзеючай выставай НАН Беларусі “Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці”.

Фота М. Гулякевіч, газета Навука