Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.01.2017

Віншаванне ад Ж.І.Алфёрова, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па фізіцы, з Днём беларускай навукі

Жарэс Іванавіч Алфёраў, віцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі навук, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы, замежны член НАН Беларусі накіраваў віншаванне з Днём беларускай навукі навуковай грамадскасці краіны.

Дарагія сябры!

Сардэчна віншую маіх калег, вучоных беларускай Акадэміі навук, маіх сяброў у Беларусі з Днём навукі! З тым, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка абвясціў 2017-ы год Годам навукі. Навука ў Беларусі стала развівацца дзесьці ў 20-я гады мінулага стагоддзя. Днём нараджэння беларускай Акадэміі навук лічыцца 1 студзеня 1929 года. Велізарную ролю ў развіцці беларускай акадэміі навук і навукі ў Беларусі адыграла цеснае ўзаемадзеянне з навуковымі работнікамі Расійскай Федэрацыі, у прыватнасці, з ленінградцамі. Ленінградскія фізікі Б.Сцяпанаў і А.Сеўчанка сталі арганізатарамі Інстытута фізікі Акадэміі навук, развіцця фізічнай адукацыі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. І сёння фізіка ў Беларусі знаходзіцца на добрым міжнародным узроўні. Супрацоўніцтва піцерскіх і беларускіх фізікаў паспяхова развіваецца і сёння. У Беларусі ў гэты вельмі цяжкі час Акадэмія навук, вучоныя Беларусі іграюць надзвычай важную ролю ў развіцці нашай рэспублікі - маёй роднай Беларусі, таму што так ужо атрымалася, што няма ў Беларусі нафты і газу, але ёсць выдатны працавіты народ. І беларускія вучоныя, установы беларускай Акадэміі навук робяць усё для захавання і развіцця эканомікі рэспублікі. Можна з упэўненасцю гаварыць пра тое, што навука ў Беларусі запатрабавана эканомікай і грамадствам. І тое, што сёння ў Беларусі 2017 год аб’яўлены Годам навукі - гэта натуральнае і вельмі добрае рашэнне. Я ад душы віншую ўсіх сваіх сяброў у беларускай Акадэміі навук і ў Беларусі ў цэлым! Жадаю ім поспехаў у развіцці і захаванні нашай выдатнай рэспублікі, нашага творчага ўзаемадзеяння!

З Днём навукі, мае дарагія беларусы!