Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.01.2017

У Антарктыдзе ў гонар Дня навукі беларускія палярнікі паднялі сцягі Рэспублікі Беларусь і НАН Беларусі

Ад імя ўдзельнікаў 9-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі начальнік экспедыцыі Аляксей Гайдашоў даслаў віншаванне калектыву НАН Беларусі і ўсім работнікам навуковай сферы Рэспублікі Беларусь.

Паважаныя калегі, дарагія сябры!

Каманда 9 Беларускай антарктычнай экспедыцыі шле з самага халоднага кантынента Зямлі цёплыя віншаванні з прафесійным святам - Днём Навукі!

2017 год аб’яўлены ў нашай краіне Годам навукі, што само па сабе з’яўляецца не толькі ганаровым але і вельмі адказным даверам Дзяржавы да Навукі. Дзяржава, якая думае і клапоціцца пра будучыню краіны, - такая дзяржава мае надзейныя перспектывы для ўстойлівага нацыянальнага развіцця.

Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі з’яўляецца прызнаным флагманам перадавой навуковай думкі ў нашай краіне, а ўнікальныя прыборы, матэрыялы, найноўшыя тэхналогіі і методыкі, распрацаваныя ў інстытутах і лабараторыях НАН Беларусі, іншых рэспубліканскіх навуковых установах і арганізацыях, ідуць у нагу з часам і паспяхова ўкараняюцца ў розных сферах дзейнасці ў нашай краіне і далёка за яе межамі! Беззапаветнае служэнне Навуцы на карысць і працвітанне нашай Айчыны - галоўны прынцып працы калектыву НАН Беларусі і ўсіх работнікаў айчыннай навукі!

Вынікі даследаванняў беларускіх вучоных у Антарктыцы шырока прызнаныя і запатрабаваныя сусветнай навуковай супольнасцю. Праводзячы мэтанакіраваную і доўгатэрміновую палітыку ў гэтым напрамку Рэспубліка Беларусь упэўнена ўмацоўвае свае пазіцыі ў радах краін-удзельніц Дагавора аб Антарктыцы і на міжнароднай арэне!

Беларускі год Навукі стартаваў у Антарктыдзе з працягу работ па рэалізацыі значнага нацыянальнага праекта - у студзені 2017 года ўдзельнікі 9 Беларускай антарктычнай экспедыцыі ў найскладанейшых кліматычных і прыродных умовах паспяхова выканалі мантаж першых канструкцый другога аб’екта нацыянальнай даследчай станцыі, чым забяспечылі добры задзел да далейшага развіцця беларускай палярнай інфраструктуры і перспектыўнага пераходу да круглагадовых зімовачных даследаванняў.

23 студзеня 2017 г., напярэдадні Дня Навукі, упершыню ў гісторыі айчынных палярных даследаванняў Беларуская антарктычная станцыя выйшла ў прамы эфір у караткахвалевым дыяпазоне сувязі. Гэта падзея знамянальная яшчэ і тым, што па палярнай традыцыі першы выхад на сувязь на кароткіх хвалях апавяшчае міжнародную супольнасць аб з’яўленні новага нацыянальнага аб’екта на карце Антарктыды і пацвярджае сур’ёзнасць намераў краіны ў гэтым рэгіёне Планеты. Рэспубліцы Беларусь, калектыву Нацыянальнай акадэміі навук, усім беларускім вучоным і спецыялістам ёсць чым ганарыцца: нацыянальная антарктычная станцыя - гэта практычнае ўвасабленне айчынных перадавых навуковых ідэй і інжынерных рашэнняў, парытэтнае спалучэнне шматфункцыянальнасці і эканомікі!

У гонар прафесійнага свята і Года Навукі на флагштоках беларускай даследчай станцыі ў Антарктыдзе падняты сцягі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі!

Паважаныя калегі, дарагія сябры! Жадаем Вам моцнага палярнага здароўя, міру і дабрабыту, увасаблення ў жыццё новых навуковых ідэй і прарыўных адкрыццяў на карысць і працвітанне нашай Радзімы!

начальнік Беларускай антарктычнай экспедыцыі Аляксей Гайдашоў
інжынер-механік БАЭ Аляксей Захватаў
інжынер-радыёметрыст БАЭ Вадзім Свідзінскі
інжынер-эколаг БАЭ Юрый Гігіняк
майстар БАЭ Ігар Зміеўскі
электраманцёр БАЭ Пётр Папаламаў