Баранаў Алег Юр’евіч, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі генетыкі і біятэхналогіі дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат біялагічных навук, дацэнт, - на распрацоўку і ўкараненне ў лясную гаспадарку Беларусі інавацыйнай малекулярна-генетычнай тэхналогіі экспрэс-ацэнкі біялагічнай устойлівасці асноўных лесаўтваральных парод да дамінуючых узбуджальнікаў фітазахворванняў, уключаючы стварэнне тэст-сістэмы ранняй дыягностыкі рэзістэнтных форм і ДНК-банка ўстойлівых генатыпаў раслін, у мэтах удасканалення лесаахоўных мерапрыемстваў, павышэння прадуктыўнасці і біялагічнай устойлівасці лясных насаджэнняў;
Басарэўскі Аляксандр Мікалаевіч, загадчык лабараторыі механізацыі культуртэхнічных работ рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі”, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, - на даследаванне гідрадынамічных працэсаў у водаправоднай сістэме дажджавальнай машыны, праточнай часткі эжэктара і фарміруемых ім патоках, вызначэнне залежнасцей, якія звязваюць гідраўлічныя параметры эжэктара з канструктыўна-тэхналагічнымі параметрамі дажджавальнай машыны, распрацоўку на гэтай аснове тэхнічных патрабаванняў да праектавання новых эжэкцыйных прылад, якія забяспечваюць якаснае арашэнне глебы пры зніжэнні затрат рэсурсаў;
Красько Вольга Уладзіміраўна, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі біяінфарматыкі дзяржаўнай навуковай установы “Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, - на распрацоўку і даследаванне матэматычных прагнастычных мадэлей безрэцыдыўнай выжывальнасці і характарыстык распаўсюджвання пухлінных працэсаў на прыкладзе папілярнага раку шчытападобнай залозы;
Кукарека Уладзімір Аркадзьевіч, начальнік цэнтра структурных даследаванняў і трыба-механічных выпрабаванняў матэрыялаў і вырабаў машынабудавання дзяржаўнай навуковай установы “Аб’яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар фізіка-матэматычных навук, дацэнт, - на даследаванне заканамернасцей фарміравання зноса- і каразійнастойкіх слаёў у газатэрмічных стальных пакрыццях з метастабільнымі фазамі ў працэсе іх напылення і мадыфікавання інтэнсіўнымі патокамі іонаў прымесей укаранення ў мэтах выкарыстання ў машынабудаванні для стварэння высоканагружаных пар трэння механічных і гідраўлічных сістэм (гідрацыліндраў, валаў машын і механізмаў, іншага);
Луцэнка Яўгеній Віктаравіч, намеснік загадчыка лабараторыі фізікі і тэхнікі паўправаднікоў дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт, - на распрацоўку і аптымізацыю айчыннай тэхналогіі росту новых нанаразмерных гетэраструктур AlGaN на першым у Рэспубліцы Беларусь рэактары малекулярна-прамянёвай эпітаксіі, атрыманне высакаякасных шматкампанентных эксперыментальных узораў гетэраструктур цвёрдых раствораў нітрыдаў алюмінію і галію з квантавымі ямамі і двухмерным электронным газам у мэтах стварэння на іх аснове транзістараў з высокай рухомасцю носьбітаў зараду, фотапрыёмных і святловыпрамяняльных прылад на дальнюю ультрафіялетавую частку спектра для прыбораў высокачастотнай электронікі, оптыкі і лазернай тэхнікі;
Максімовіч Алена Сцяпанаўна, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі радыётамаграфіі дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, - на развіццё метадаў праектавання антэннай тэхнікі мікрахвалевай тамаграфіі і галаграфіі складаных асяроддзяў, стварэнне прынцыпова новага падыходу да аналітычнага прагназавання размеркавання поля ў шматслойных асяроддзях з аб’ектам і асяроддзях з паглынаннем ў мэтах выяўлення скрытых у глебе аб’ектаў, аналізу структуры будаўнічых канструкцый, для біямедыцынскіх патрэб і іншага;
Малчанава Ала Юр’еўна, загадчык лабараторыі мадуляцыі функцый арганізма дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат біялагічных навук, - на даследаванне ўплыву біялагічна актыўнага ліпіду пальмітаілэтаналаміду ў спалучэнні з нізкачастотным імпульсным магнітным полем і манахраматычным святлом чырвонага дыяпазону на выражанасць сімптомаў і працягласць эксперыментальнага кантактнага дэрматыту ў мэтах навуковага абгрунтавання і распрацоўкі тэхналогій, якія дазваляюць у больш кароткія тэрміны ліквідаваць запаленчае пашкоджанне скуры;
Чакан Мікалай Міхайлавіч, загадчык лабараторыі нанаматэрыялаў і іённа-плазменных працэсаў дзяржаўнай навуковай установы “Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат фізіка-матэматычных навук, - на даследаванне працэсаў фарміравання звышцвёрдых нанакампазіцыйных тонкаплёнкавых матэрыялаў, стварэнне гібрыдных тэхналогій умацавання паверхні інструментальных сталей у мэтах паляпшэння механічных і трыбалагічных характарыстык зносастойкіх пакрыццяў для металаапрацоўчых інструментаў, дэталей машын і механізмаў, якія забяспечваюць больш чым двухразовае павелічэнне тэрміну іх эксплуатацыі.