Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

13.02.2017

Якасць прадукцыі Талачынскага кансервавага завода высока ацанілі на выставе “ХарчЭкспа-2017” у Маскве

Прадукцыя Талачынскага кансервавага завода ўдастоена залатога і сярэбранага медаля на выставе “ХарчЭкспа-2017” у Маскве. Прадстаўнікі РУП “Талачынскі кансервавы завод” падкрэслілі, што прадукцыя, якая выпускаецца на заводзе, вылучаецца натуральным саставам, што дазволіла дабіцца высокага прызнання на дадзеным выставачным мерапрыемстве. Таксама прадстаўнікі завода адзначаюць ажыўленне цікавасці расійскіх пастаўшчыкоў да прадукцыі завода і спадзяюцца на заключэнне адпаведных дагавораў на пастаўкі.

У гэтым годзе замежная частка “ХарчЭкспа” пазнаёміла наведвальнікаў з прадукцыяй 573 фірм з 66 краін свету. Беларусь у выставе прадстаўлялі амаль 90 беларускіх прадпрыемстваў.