Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.02.2017

Арганізацыі НАН Беларусі прымаюць удзел у Міжнароднай спецыялізаванай выставе-форуме ў галіне навукі, тэхналогій і інавацый "TRANSFIERE"

15-16 лютага 2017 года ў г. Малага (Іспанія) праходзіць Міжнародная спецыялізаваная выстава-форум у галіне навукі, тэхналогій і інавацый "TRANSFIERE". У экспазіцыі Рэспублікі Беларусь на гэтым мерапрыемстве НАН Беларусі прадстаўлена пяццю арганізацыямі: ДНВА “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве”, ДНУ “Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, ДНУ “Інстытут прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, ДНУ “Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, ДНУ “Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.

Са спісам экспануемай арганізацыямі НАН Беларусі прадукцыі можна азнаёміцца на сайце Віртуальнай выставы НАН Беларусі.

Выстава-форум “TRANSFIERE” - гэта самы вялікі прафесійны і шматгаліновы форум інавацый у Іспаніі. У рамках форуму ўдзельнікі змогуць усталяваць B2B кантакты; дамовіцца аб перадачы навуковых ведаў, тэхналагічных даследаванняў; паказаць свае інавацыйныя прадукты і паслугі; адшукаць фінансаванне для рэалізацыі інавацыйных праектаў.