Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.02.2017

На семінар па сучасных інфармацыйных інструментах для вучоных запрашае Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча НАН Беларусі

Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча НАН Беларусі праводзіць 21 лютага 2017 года семінар “Інфармацыйныя рэсурсы і інструменты платформы Web of Science для сучаснага вучонага”. На семінары плануецца разгледзець практычныя пытанні работы з інфармацыйнымі рэсурсамі платформы Web of Science і комплексам звязаных з ёй інфармацыйных інструментаў. Эфектыўнае выкарыстанне сучасных інфармацыйных інструментаў дазваляе значна павысіць выніковасць навуковых даследаванняў, павялічыць публікацыйную актыўнасць і канкурэнтаздольнасць беларускіх вучоных на міжнароднай навуковай арэне.

Семінар прызначаны для шырокага кола карыстальнікаў: вучоных і спецыялістаў навуковых арганізацый, супрацоўнікаў і выкладчыкаў універсітэтаў, аспірантаў і інш.

Арганізатары семінара: ДУ “Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С.Лупіновіча” НАН Беларусі і Кампанія Clarivate Analytics (Thomson Reuters)

Час правядзення: 21 лютага 2017 г. з 9:30 да 13:30

Месца правядзення: Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка, пак. 112 (канферэнц-зала), вул. Казінца, 86/2, г. Мінск

Вядзе семінар: Ціханкова Ірына Аляксандраўна, спецыяліст па навучанні кампаніі Clarivate Analytics

Праграма семінара:
09:30 - 10:00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў
10:00 - 11:30 Інфармацыйныя рэсурсы і пошукавыя магчымасці платформы Web of Science. Асноўныя навукаметрычныя паказчыкі, асаблівасці іх карэктнага прымянення. Магчымасці выкарыстання сістэм аўтарскай ідэнтыфікацыі. ResearcherID і ORCID: практычныя парады па стварэнні і напаўненні профіляў
11:30 - 12:00 Кава-паўза
00:00 - 13:30 Бібліяграфічны менеджар EndNote Online для працы з бібліяграфічнай інфармацыяй: падбор выдання і афармленне публікацыі, стварэнне калекцыі літаратуры па сваім прадмеце, афармленне бібліяграфіі па розных стылях. Выбар часопіса для публікацыі. Пошук і аналіз навуковых часопісаў з выкарыстаннем Journal Citation Reports

Для ўдзелу ў семінары неабходна прайсці анлайн рэгістрацыю