У ходзе перагавораў былі абмеркаваны перспектывы развіцця беларуска-пакістанскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ў сферы аграрна-прамысловага комплексу. Сярод прапанаваных праектаў - абмен генрэсурсамі пладовых і ягадных культур і тэхналогіямі мінімізацыі страт ураджаю, глыбокай перапрацоўкі прадукцыі мяса-малочнай прамысловасці. Так, Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі гатовы разгледзець пытанні арганізацыі пастаўкі ў Ісламскую Рэспубліку Пакістан запатрабаваных відаў сельскагаспадарчых машын, а таксама распрацаваць сістэму машын для інавацыйных тэхналогій вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі з улікам глебава-кліматычных умоў Пакістана.
У сваю чаргу, першы намеснік міністра Міністэрства нацыянальнай харчовай бяспекі і даследаванняў Пакістана спадар Абід Джавед адзначыў, што Пакістан сёння зацікаўлены ў сельскагаспадарчым супрацоўніцтве, накіраваным на стварэнне сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці мясной, малочнай прадукцыі з выкарыстаннем беларускіх тэхналогій.
Члены дэлегацыі азнаёмілася з дзейнасцю навукова-практычных цэнтраў Аддзялення аграрных навук НАН Беларусі, што дапаможа выпрацоўцы больш канкрэтных прапаноў па далейшым супрацоўніцтве.