Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.02.2017

НАН Беларусі наведала дэлегацыя Інстытута Расіі, Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук

Нацыянальную акадэмію навук Беларусі наведала дэлегацыя Інстытута Расіі, Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук на чале з яго дырэктарам Лі Юнцюанем. У ходзе сустрэчы з намеснікам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Аляксандрам Сукалам абмяркоўваліся механізмы і напрамкі функцыянавання Беларуска-Кітайскага аналітычнага цэнтра развіцця. Таксама госці наведалі Індустрыяльны парк “Вялікі камень” і Інстытут эканомікі НАН Беларусі, на базе якога створаны і функцыянуе Беларуска-Кітайскі аналітычны цэнтр развіцця. Лі Юнцюань падчас сустрэчы ў НАН Беларусі быў узнагароджаны Памятным знакам “У гонар заснавання нацыянальнай акадэміі наук Беларусі”.

У верасні 2016 года ў Пекіне ў прысутнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна падпісана Пагадненне аб стварэнні Беларуска-Кітайскага аналітычнага цэнтра развіцця. У адпаведнасці з Пагадненнем гэтая арганізацыя ажыццяўляе экспертна-аналітычнае суправаджэнне работы Беларуска-Кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, праводзіцца ўзаемадзеянне з экспертнай супольнасцю і дзелавымі коламі Кітайскай Народнай Рэспублікі па пытаннях развіцця супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь. У задачы цэнтра таксама ўваходзіць кансультаванне дзяржаўных органаў і арганізацый, прадпрыемстваў і кампаній Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі па пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва. Акрамя таго, распрацоўваюцца перспектыўныя напрамкі двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай, падрыхтоўка канцэпцый пілотных праектаў такога супрацоўніцтва, экспертнае суправаджэнне іх рэалізацыі і г.д. Таксама Цэнтр удзельнічае і арганізуе навукова-практычныя канферэнцыі, круглыя сталы, семінары, тэлемасты і відэаканферэнцыі па розных тэматыках двухбаковага супрацоўніцтва.