Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

05.04.2017

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Зялёная эканоміка: праблемы і шляхі развіцця" пачала працу ў Інстытуце эканомікі НАН Беларусі

5 красавіка 2017 г. Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Зялёная эканоміка: праблемы і шляхі развіцця”. Канферэнцыя арганізавана Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь сумесна з Інстытутам эканомікі НАН Беларусі і праектам міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Тэхнічная дапамога для падтрымкі развіцця “зялёнай” эканомікі ў Беларусі”.

Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць прыярытэтныя напрамкі развіцця і ўкаранення канцэпцыі “зялёнай” эканомікі ва ўсіх сферах дзейнасці з улікам фарміравання метадычных падыходаў па пераходзе Рэспублікі Беларусь на рэйкі “зялёнай” эканомікі, а таксама для падвядзення вынікаў рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Тэхнічная дапамога для падтрымкі развіцця “зялёнай” эканомікі ў Беларусі”.

У канферэнцыі прымаюць удзел прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і іншых органаў дзяржаўнага кіравання, вядучыя айчынныя і замежныя вучоныя і практыкі, прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і іншых краін, прадстаўнікі бізнесу.