У галіне навукі і тэхнікі прэмія прысуджана за распрацоўку і ўкараненне тэхналогій трансплантацыі органаў у дзяцей і дарослых супрацоўнікам 9-й гарадской клінічнай бальніцы і Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогія», у ліку якіх акадэмік НАН Беларусі Юрый Астроўскі.
Дадзеныя працы з’яўляюцца адлюстраваннем найважнейшых і найлепшых дасягненняў нашай краіны ў сферах навукі і тэхнікі. Яны прызнаныя беларускай і міжнароднай грамадскасцю, характарызуюцца навізной, эканамічнай эфектыўнасцю або сацыяльнай значнасцю.