Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

05.05.2017

На навучальны семінар па маніторынгу лясных экасістэм запрашае Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча

15-20 мая 2017 года Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць VII Міжнародны навукова-практычны і навучальны семінар для студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і выкладчыкаў спецыяльнасці “Лясная гаспадарка” (“Лясная справа”)” на тэму “Дынаміка, стан і маніторынг лясных экасістэм на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях”, прымеркаваны да Года навукі ў Рэспубліцы Беларусь, Года экалогіі і асабліва ахоўных прыродных тэрыторый у Расійскай Федэрацыі і Міжнароднага Дня біялагічнай разнастайнасці (22 мая).

Адкрыццё семінара - 16 мая 2017 года ў 10.00.

Месца правядзення: дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова “Рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Азёры”, Гродзенская вобл., Гродзенскі р-ён, в.Азёры, вул.Чырвонаармейская, 1.