Мэта мерапрыемства: умацаванне міждысцыплінарнага супрацоўніцтва вучоных акадэмічнай і вузаўскай навукі, а таксама прадстаўнікоў бізнесу. Удзельнікам мерапрыемства будзе прадастаўлена магчымасць выказаць свой пункт гледжання па праблеме развіцця робататэхнікі ў Беларусі. Будуць абмеркаваны магчымасці выкарыстання вынікаў, атрыманых у іншых сферах, вызначаны рэсурсы, якія могуць прадаставіцьць супрацоўнікі іншых інстытутаў і арганізацый, выяўлены нявырашаныя праблемы і задачы на бліжэйшую будучыню.
З паведамленнямі выступяць прадстаўнікі навуковых арганізацый НАН Беларусі (Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі, Аб’яднанага інстытута машынабудавання і Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава НАН Беларусі), Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, ААТ “АГАТ- сістэмы кіравання”, БНТУ, БДУ ; БелМАПА; прыватнага бізнесу і вытворчасці і інш. Будуць абмеркаваны такія праблемы, як: сучасныя тэхналогіі робататэхнікі; прамысловыя і калабаратыўныя робаты; прымяненне робататэхнічных сістэм у ваеннай справе; прымяненне адытыўных тэхналогій у робататэхніцы; практычнае выкарыстанне робатаў: медыцына, дакладнае земляробства і інш.; элементы штучнага інтэлекту і тэхналогіі машыннага навучання; крыніцы фінансавання высокатэхналагічных распрацовак у Беларусі; арганізацыя ўзаемадзеяння паміж установамі, звязанымі з робататэхнікай.
Тэл. для кантактаў - (+ 375-17) 284-01-80, (+ 375-29) 509-83-78