Для ўдзелу ў конкурсе вылучаюцца кандыдатуры, якія дасягнулі найлепшых вынікаў у навуковай, навукова-тэхнічнай, інавацыйнай дзейнасці: дактароў навук ва ўзросце да 45 гадоў, кандыдатаў навук - да 35 гадоў, вучоных без ступені - да 30 гадоў (па стане на 1 студзеня 2017 года) . Пры вылучэнні кандыдатур таленавітых маладых вучоных для ўдзелу ў конкурсе ўлічваюцца іх дасягненні ў прыярытэтных напрамках фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і навукова-тэхнічнай дзейнасці, уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь.
Дакументы саіскальнікаў, аформленыя ў адпаведнасці з устаноўленымі правіламі і падпісаныя кіраўніком арганізацыі, прадстаўляюцца да 10 чэрвеня 2017 года ў аддзел прэмій, стыпендый і ўзнагарод упраўлення кадраў і кадравай палітыкі апарату НАН Беларусі па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, каб. 317, 406. Электронная версія заявачных матэрыялаў накіроўваецца на адрас: olga@presidium.bas-net.by
Больш падрабязна з інфармацыяй аб конкурсе можна азнаёміцца тут.