Конкурс праводзіцца з мэтай стымулявання рэалізацыі перспектыўных інавацыйных праектаў, садзейнічання ў пошуку інвестыцыйнай падтрымкі інавацыйных праектаў, камерцыялізацыі вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак. У рамках конкурсу разглядаюцца перспектыўныя інавацыйныя праекты з дэталёва прапрацаванай стратэгіяй рэалізацыі (камерцыялізацыі) і адпаведныя прыярытэтным напрамкам навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прайсці абавязковую рэгістрацыю на сайце конкурсу, запоўніўшы ўстаноўленыя арганізатарамі формы (заяўку, пашпарт і бізнес-план інавацыйнага праекта), і да 1 верасня 2017 года накіраваць у друкаваным выглядзе камплект конкурсных дакументаў на адрас Беларускага інавацыйнага фонду (220002, г . Мінск, вул. В. Харужай, 31а, п. 403).