24 мая ў 10:00 у рамках Беларускага прамысловага форуму пачне працу Міжнародны навукова-практычны сімпозіум “Перспектывы развіцця адытыўных тэхналогій у Рэспубліцы Беларусь”. У сімпозіуме прымаюць удзел прадстаўнікі арганізацый НАН Беларусі:
ДНУ “Інстытут парашковай металургіі”
ДНУ “Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В. Лыкава”
ДНУ “Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі”
ААТ “НВА Цэнтр”
Гродзенскі філіял “Навукова-даследчы цэнтр праблем рэсурсазберажэння”
ДНУ “Інстытут цепла- і масаабмену імя А. В.Лыкава”
ДНУ “Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя В. А. Белага НАН Беларусі”
ДУА “Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі”
Інстытут прыкладной фізікі
ІОНХ НАН Беларусі
і іншых арганізацый Беларусі і Расіі
У рамках сімпозіума будуць абмяркоўвацца праблемы матэрыялазнаўства, 3d друку і інш.
Час правядзення 24 мая 2017 г., серада, 10.00-17.00
Месца правядзення: канферэнц-зала №1, Футбольны манеж, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 20/2
Арганізатары: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне парашковай металургіі), унітарнае прадпрыемства “Экспафорум”
Кіраўнік: Ільюшчанка Аляксандр Фёдаравіч, генеральны дырэктар Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання парашковай металургіі.
Азнаёміцца з Праграмай сімпозіума