Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.06.2017

Абвешчаны прыём у дактарантуру і аспірантуру Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2017 годзе

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб прыёме ў дактарантуру і аспірантуру ў 2017 годзе па шырокім спектры навуковых спецыяльнасцей. У адпаведнасці з распараджэннем Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі ад 23 мая 2017 г. № 27 “Аб тэрмінах прыёму асоб для атрымання адукацыі пасля ВНУ ў 2017 годзе” прыём дакументаў паступаючых у дактарантуру і аспірантуру - з 1 жніўня па 30 верасня 2017 г. Прыём уступных экзаменаў па спецыяльных дысцыплінах - з 9 па 13 кастрычніка 2017 г. Іншыя падрабязнасці і кантактная інфармацыя тут.