Удзельнікі круглага стала абмеркавалі новыя ініцыятывы Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан, замежнага члена НАН Беларусі Нурсултана Назарбаева, выкладзеныя ў праграмным артыкуле “Погляд у будучыню: мадэрнізацыя грамадскай свядомасці” (ад 12.04.2017).
У сваім выступленні сп. Ергалі Булегенаў раскрыў асноўныя палажэнні дадзенага праграмнага артыкула, адзначыўшы, што рэалізм і прагматызм павінны стаць лозунгам бліжэйшых дзесяцігоддзяў. Таксама сп. Булегенаў падкрэсліў важнасць ведаў, эвалюцыйнасці развіцця грамадства, захавання сваёй культуры, гісторыі, мовы, развіцця гуманітарных ведаў, краязнаўства і інш.
Дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Ігар Катляроў адзначыў падабенства дадзеных пазіцый з тымі, якія прыняты ў беларускім грамадстве і якія гучалі ў нядаўнім Пасланні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. Таксама І. Катляроў падкрэсліў, што вышэйназваныя пазіцыі так ці інакш сутыкаюцца з культурным кодам нацыі, які спрабуюць расшыфраваць беларускія сацыёлагі.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь, Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі.