Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

22.06.2017

НАН Беларусі аб’яўляе конкурсы па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб правядзенні конкурсаў па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы “Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка” на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 красавiка 2016 г. № 327 падпраграмы 1 “Інавацыйныя біятэхналогіі – 2020”.

Конкурсы аб’яўляюцца па наступных мерапрыемствах:

  1. Распрацаваць тэхналогію і арганізаваць вытворчасць кармавога бялковага канцэнтрату з падкісляльнымі ўласцівасцямі на аснове прадуктаў біясінтэзу лімоннай кіслаты
  2. Распрацаваць і ўкараніць сістэму генетычнага паляпшэння розных папуляцый мясной жывёлы з улікам тэхналагічных фактараў асяроддзя пражывання
  3. Распрацаваць і асвоіць тэхналогію вытворчасці сухога біякансерванту на аснове гетэраферментатыўных малочнакіслых бактэрый

Дата канчатковага тэрміну прыёму конкурсных прапаноў: 20.07.2017

Дата правядзення конкурсаў: 24.07.2017