Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.09.2017

Акадэмік В.Ф. Логінаў прыняў удзел у прэзентацыі навукова-папулярнага выдання “Belarus in maps” у Венгерскай акадэміі навук

7 верасня 2017 года ў Венгерскай акадэміі навук пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Венгерскай Рэспубліцы адбылася прэзентацыя навукова-папулярнага выдання “Belarus in maps”, у якой з беларускага боку прынялі ўдзел акадэмік НАН Беларусі В.Ф. Логінаў, прафесар І.І. Пірожнік, прафесар А.А. Анціпава, доктар геаграфічных навук Д.Л. Іваноў. Электронная версія выдання “Belarus in maps” даступная для прагляду і скачвання па спасылцы.