2-7 кастрычніка 2017 года ДНУ “Інстытут лесу НАН Беларусі” праводзіць 5-ю Міжнародную канферэнцыю-нараду “Захаванне лясных генетычных рэсурсаў”. Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Аддзяленне біялагічных навук НАН Беларусі, Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах, Інстытут лесу НАН Беларусі, Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, International Union of Forest Research Organizations (IUFRO). На канферэнцыі-нарадзе будзе прадстаўлена і абмеркавана інфармацыя аб інавацыйных метадах захавання, аднаўлення і рацыянальнага выкарыстання лясных генетычных рэсурсаў (ЛГР); абагульнены міжнародны вопыт па вывучэнні і захаванні ЛГР; абмеркаваны праблемы практычнага асваення сучасных навуковых дасягненняў па захаванні і выкарыстанні ЛГР ў лясной галіне, перспектывы актывізацыі інавацыйнага працэсу ў гэтай галіне. На канферэнцыю-нараду заяўлена 111 дакладаў ад удзельнікаў, якія прадстаўляюць 97 арганізацый з 18 дзяржаў (Азербайджан, Беларусь, Балгарыя, Бразілія, Германія, Індыя, Іран, Казахстан, Латвія, Літва, Малдова, Польшча, Расія, Румынія, ЗША, Турцыя, Украіна , Швейцарыя). Колькасць замежных удзельнікаў складае каля 75%.
Месца правядзення - ДНУ “Інстытут лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” (г. Гомель, вул. Пралетарская, 71).
Адкрыццё - 2 кастрычніка 2017 года ў 12.00.