Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.10.2017

НАН Беларусі працягвае прыём матэрыялаў на конкурс на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў 2017 года ў СМІ, прысвечаны Году навукі

З мэтай фарміравання цэласнага пазітыўнага вобраза навукі, павышэння яе аўтарытэту, прыцягнення ўвагі шырокіх слаёў грамадскасці да дасягненняў беларускіх вучоных, стымулявання творчай і прафесійнай актыўнасці як журналістаў, так і непрафесійных папулярызатараў навукі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’явіла конкурс 2017 года, прысвечаны Году навукі, з уручэннем дыпломаў і грашовых прэмій фізічным асобам па наступных намінацыях: лепшая публікацыя; лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні, лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні; лепшае прадстаўленне дасягненняў НАН Беларусі ў сетцы інтэрнэт. Вылучэнне кандыдатур на конкурс ажыццяўляецца ў парадку і ў тэрміны, устаноўленыя Палажэннем аб конкурсе на лепшае прадстаўленне навуковых дасягненняў у сродках масавай інфармацыі, зацверджаным Пастановай Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 4 сакавiка 2015 г. № 77.

Матэрыялы вылучэння прадстаўляюцца да 20 снежня 2017 г. камісіі на папяровым і электронным носьбітах па адрасе: г.Мінск, праспект Незалежнасці, 66, Прэзідыум НАН Беларусі (каб. 434) і па электроннай пошце: press@presidium.bas-net.by.

За падрабязнай інфармацыяй звяртацца да прэс-сакратара НАН Беларусі Марцалевай Наталлі Аляксандраўны па тэл. 284-18-46.