Мэтай дадзенага Пагаднення з’яўляецца наданне сістэмнага характару ўзаемадзеянню паміж НАН Беларусі і МЗС у галінах: маніторынгу, аналізу і прагназавання развіцця міжнародных глабальных і рэгіянальных палітыка-эканамічных працэсаў; стратэгічнага планавання мерапрыемстваў па развіцці міжнароднага супрацоўніцтва (экспертная адпрацоўка актуальнай знешнепалітычнай дзейнасці і праблемных пытанняў міжнародных адносін у кантэксце беларускіх нацыянальных інтарэсаў); прасоўвання прадукцыі беларускіх арганізацый на знешніх рынках; папулярызацыі гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны беларускага народа.
Супрацоўніцтва паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь будзе накіравана таксама на навукова-практычнае і інфармацыйна-аналітычнае забеспячэнне знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ў інтарэсах павышэння канкурэнтаздольнасці і эфектыўнай інтэграцыі беларускай эканомікі ў сусветную эканамічную сістэму.
Праграма мерапрыемства:
12.20 - 12.45 - пратакольная відэа- і фотаздымка сустрэчы Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова і Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея ў пашыраным складзе.
12.45 - 12.55 - падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве МЗС і НАН Беларусі.