Арганізатарамі круглага стала выступаюць Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дэпартамент аграпрамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Мэта правядзення мерапрыемства – экспертны абмен думкамі, выпрацоўка прапаноў па развіцці галіновага міждзяржаўнага ўзаемадзеяння і асвятленне вынікаў рэалізацыі ўзгодненай (скаардынаванай) аграпрамысловай палітыкі Еўразійскага эканамічнага саюза.
Асноўныя тэматычныя напрамкі:
У пасяджэнні круглага стала прымуць удзел больш за 50 прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, навуковых інстытутаў, навукова-вытворчых арганізацый, прадпрыемстваў рэальнага сектара, галіновых саюзаў і асацыяцый дзяржаў-членаў ЕАЭС.
З прывітальным словам і тэматычнымі дакладамі выступяць Член Калегіі (Міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі С.С. Сідорскі, намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі П.П. Казакевіч, намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь А.Л. Ламакіна, дырэктар Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі У.І. Бельскі, дырэктар Дэпартамента аграпрамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі С.Б. Бубен і іншыя вядучыя эксперты.
Праграма круглага стала “Стратэгічныя напрамкі развіцця і паглыблення інтэграцыі і кааперацыі ў аграпрамысловым комплексе дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза” прадугледжвае працу дзвюх сесій: