Як паведаміў журналістам Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў, “Папярэдні з’езд вучоных прайшоў 10 гадоў таму, таму вельмі важна падвесці вынікі і вызначыць далейшыя задачы навукова-тэхналагічнай сферы ў краіне. На з’ездзе будуць працаваць 2,6 тыс. чалавек, з іх каля 500 - гэта замежныя госці, члены органаў дзяржаўнага кіравання нашай краіны, запрошаныя ад усіх міністэрстваў і ведамстваў з якімі мы актыўна супрацоўнічаем. Будзе працаваць 9 секцый па розных напрамках, уключаючы міжнародную і маладзёжную. У нас ёсць прарыўныя распрацоўкі, нам ёсць што паказаць замежным калегам. Мы нават падрыхтавалі адмысловы зборнік “Брэнды Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, - сказаў Уладзімір Гусакоў. У першы дзень работы з’езда дэлегаты і запрошаныя будуць працаваць па секцыях, прысвечаных асноўным напрамкам развіцця навукі і міжнароднаму супрацоўніцтву. Праца секцый будзе праходзіць ў арганізацыях НАН Беларусі, а таксама ў арганізацыях іншых міністэрстваў і ведамстваў. Галоўным дакументам, які будзе прадстаўлены на з’ездзе, стане “Стратэгія “Навука і тэхналогіі 2018 -2040”.
Першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык расказаў прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі аб тым, што на II З’ездзе вучоных НАН Беларусі і Беларуская гандлёва-прамысловая палата арганізуюць выставу “Беларусь інтэлектуальная”. “На кожнай з дзевяці секцый 12 снежня будзе арганізавана тэматычная выстава. Але асноўная, абагульненая міжведамасная выстава адкрыецца на месцы пленарнага пасяджэння, якое пройдзе 13 снежня. Выстава пройдзе пад лозунгам “Беларусь інтэлектуальная” і будзе складацца з васьмі кластараў, звязаных з прыярытэтамі развіцця краіны: Беларусь як IT-краіна і тэхналогіі штучнага інтэлекту, электратранспарт, электроніка, нанаіндустрыя і адытыўная вытворчасць, касмічныя тэхналогіі, беспілотныя робатызаваныя тэхналогіі, біятэхналогіі і фармацэўтыка, прамысловыя тэхналогіі і новыя матэрыялы”, - сказаў Сяргей Чыжык.
Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Аляксандр Уладзіміравіч Кільчэўскі акцэнтаваў увагу прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі на тым, што ў Год навукі НАН Беларусі выступіла арганізатарам многіх буйных міжнародных форумаў. Знакавымі для краіны ў гэтым годзе сталі форумы: I сімпозіум “Навуковыя асновы беларускай дзяржаўнасці”, Першы беларускі філасофскі кангрэс “Нацыянальная філасофія ў глабальным свеце”, Сёмы Беларускі касмічны Кангрэс і многія іншыя. Усяго ў рамках Года навукі праведзена больш за 100 міжнародных і рэспубліканскіх навуковых, навукова-практычных мерапрыемстваў па прыярытэтных напрамках навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.
Ганчароў Валерый Валер’евіч падрабязна спыніўся на мэтах і задачах праекта Стратэгіі “Навука і тэхналогіі: 2018-2040”, аб планах і падыходах, прадугледжаных дакументам. Як было адзначана, Стратэгія - свайго роду план работы на некалькі дзесяцігоддзяў наперад.