Падпісанне пройдзе ў рамках урачыстага мерапрыемства, прысвечанага падвядзенню вынікаў работы Грамадскай Палаты Саюзнай дзяржавы за першыя паўгода і ўзнагароджання беларускіх дзеячаў, якія ўнеслі значны ўклад у справу ўмацавання асноў Саюзнай дзяржавы.
У ходзе мерапрыемства некалькі дзясяткаў заслужаных беларусаў будуць узнагароджаны Ганаровымі граматамі Прэзідыума Грамадскай Палаты Саюзнай дзяржавы, медалямі Расійскага Саюза ветэранаў і іншых арганізацый.